Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Група з беларускай мовай навучання і выхавання

Дата: 16 октября 2018 в 13:53, Обновлено 27 июня 2019 в 11:02

У дашкольнай установе працуе беларускамоўная группа. Педагогі  з маленства далучаюць выхаванцаў  да багацця беларускай мовы, развіваюць актыўнае маўленне на роднай мове.   Адукацыйны працэс у групе з беларускай мовай навучання і выхавання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Навучанне, выхаванне і развіццё выхаванцаў у групе з беларускай мовай навучання і выхавання ажыццяўляецца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

     

Шануйце мову родную!

Услухайцеся ў родную мову! I вы пачуеце словы моцныя i велiчныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якiя звоняць нiбы жураўлiкi ў небе, альбо скардзяцца, як енк.

Паглядзiце, як гэта цiкава: некаторыя словы самiм сваiм гучаннем як бы пераймаюцъ тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свiст, гук.

Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любвi да сваей Радзiмы.

Дык будзем разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю.

Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

Хацелася б, паважаныя бацькi, каб нашым дзецям прывiвалася пашана да роднай мовы як у садку, так i дома.

У кожнай беларускай сям’i павiнны быць часопiсы, кнiгi для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай  гiсторыi, на родным фальклоры, на родных традыцыях.

Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казкаў; вучыце вершы, прыказкi, пашырайце слоўнiкавы   запас.

У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку i дапамогу.

Беларускія прыказкі і прымаўкі

Каток, Пеўнік ды Ліска

Кот Максім

Курачка-рабка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.